Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Кліматычная характарыстыка снежня 2025 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за першы зімовы месяц склала + 0,5°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,0°С. Снежань 2025 года заняў 7 месца ў шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года, прычым 6 самых цёплых снежня адзначаліся ў гэтым стагоддзі, а самым цёплым быў снежань 2006 года з сярэднямесячнай тэмпературай +2,6°С.

 

 

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра снежня за перыяд 1991-2025 гадоў ад кліматычнай нормы (-2,5°С)

 

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 2,8 да 3,2°С.

У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях (3,1°С), у Магілёўскай вобласці адхіленні былі найменшымі (2,8°С).

 

Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра снежня 2025 года

ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

 

Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад была вышэй за норму. Вельмі цёплымі былі першая і другая дэкады з адхіленнем ад нормы 4,5°С і 3,8°С адпаведна. У трэцяй дэкадзе станоўчая анамалія склала 1,1°С.

 

Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма

па дэкадах снежня 2025 года па тэрыторыі Беларусі

 

У дзённыя гадзіны тэмпература паветра ў асноўным вагалася ад слабаадмоўных да слабастаноўчых значэнняў, а ў самыя цёплыя суткі 10-11 снежня павышалася да +7°С і вышэй. Максімум тэмпературы паветра за месяц (+10,9°C) былі зарэгістраваны на станцыі Высокае 11 снежня.

Начныя тэмпературы паветра былі пераважна адмоўнымі, а ў самыя халодныя ночы ў апошняй дэкадзе месяца апускаліся да -10 -13°С і ніжэй. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Маларыта 25 снежня і склала -15,0°С.

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 36 мм ападкаў, што склала 81% кліматычнай нормы. Ападкі па тэрыторыі краіны распаўсюджваліся нераўнамерна. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 50-100% кліматычнай нормы ападкаў.

 

 

Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за снежань 2025 года

ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

 

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – у сярэднім 43 мм або 103% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Брэсцкай вобласці-21 мм у сярэднім па вобласці або 50% нормы.

 

Колькасць ападкаў за снежань 2025 года і кліматычная норма

па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

 

На працягу ўсяго месяца адзначаўся недабор ападкаў: у першай і другой дэкадзе выпала па 11 мм ападкаў у кожнай або 82 і 75% дэкаднай нормы адпаведна, у трэцяй дэкадзе выпала 14 мм ападкаў або 84% нормы.

 

Колькасць ападкаў і Кліматычная норма

па дэкадах снежня 2025 года па тэрыторыі Беларусі

 

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. Снежнае покрыва ўтварылася ў сярэдзіне другой дэкады, але яго заляганне было непрацяглым. У трэцяй дэкадзе снежнае покрыва зноў усталявалася і ўтрымлівалася да канца месяца. На апошні дзень месяца максімальная вышыня снегу была зафіксавана на станцыі Мсціслаў і склала 18 см.

На працягу месяца назіраліся туманы, галалёдныя з'явы, таксама адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру адзначана на станцыі Пружаны 28 снежня (21 м/с).

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/climatolog-by/view/klimatychnaja-xaraktarystyka-snezhnja-2025-goda-11528-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026