Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
03.08.2023

Кліматычная характарыстыка ліпеня 2023 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за ліпень 2023 года склала +18,6°С, што ніжэй за кліматычную норму на -0,3°с.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра ліпеня за перыяд 1991-2023 гг. ад кліматычнай нормы (+18,9°C)

Па большай частцы тэрыторыі краіны адзначалася адмоўная анамалія тэмпературы паветра, якая знаходзілася ў асноўным у межах ад -0,1 да -1,0°С і больш. Па поўдні, паўднёвым захадзе і ўсходзе краіны адзначалася станоўчая анамалія ад +0,1 да +0,8°С.
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні адмоўных адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай вобласці (-0,7°С), найменшыя – у Гродзенскай (-0,1°С). У Брэсцкай вобласці адхіленні былі станоўчымі (+0,2°C).
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра ліпеня ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Першая і другая дэкады былі цёплымі са станоўчай анамаліяй раўнай 0,8 і 0,3°С адпаведна. Трэцяя дэкада месяца была халоднай з адмоўнай анамаліяй роўнай -1,8°С.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па дэкадах ліпеня 2023 года па тэрыторыі Беларусі

Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала +20 +29°С, а ў самыя цёплыя суткі падымалася да +30°С і больш. Максімальнага значэння (+34,3°C) тэмпература паветра дасягнула 17 ліпеня на станцыі Лельчыцы.
Тэмпература паветра ўначы ў асноўным знаходзілася ў межах +10 +19°С, а ў самыя халодныя ночы пераважна ў пачатку другой дэкады месцамі апускалася да +5 +9°С. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Езярышча 13 ліпеня і склала +3,9°С.

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 85,9 мм ападкаў, што склала 96% кліматычнай нормы. Па тэрыторыі краіны ападкі распаўсюджваліся нераўнамерна. Па большай частцы рэспублікі адзначаўся недабор ападкаў. Па паўночным усходзе, усходзе, цэнтральнай частцы і поўдні краіны выпала 100-200% нормы ападкаў за месяц. На станцыі Орша былў абноўлен гістарычны сутачны максімум сумы ападкаў.
Адхіленне (%) месячнай сумы ападкаў за ліпеньад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – у сярэднім па вобласці 109,5 мм або 125% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – 62,4 мм або 70% нормы.
Колькасць ападкаў за ліпень 2023 года і кліматычная норма па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

На працягу першай і другой дэкад адзначаўся недабор ападкаў: выпала 18,2 і 18,8 мм ападкаў або 61% дэкаднай нормы. У трэцяй дэкадзе выпала 48,6 мм або 168% нормы.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма па дэкадах ліпеня 2023 года па тэрыторыі Беларусі

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў. Паўсюдна назіраліся навальніцы, у асобных раёнах – град, дыяметрам да 13 мм (Полацк), у начныя і ранішнія гадзіны – туманы. Месцамі адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру за месяц зарэгістравана на станцыях Клічаў (18 ліпеня) і Палеская (20 ліпеня) і склала 23 м/с.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова 
 
© Белгiдрaмет, 2016-2024