Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за красавік 2023 года склала +8,8°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,0°С.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра красавіка за перыяд 1991-2023 гг.
ад кліматычнай нормы (+7,8°C)
Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 0,1 да 2,0°С. Найбольшыя станоўчыя анамаліі адзначаны па ўсходзе і паўночным усходзе краіны (2,0°С і больш).
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Магілёўскай вобласці (у сярэднім па вобласці +2,0°С), у Брэсцкай вобласці адхіленні былі найменшымі (+0,3°С).
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра красавіка 2023 года
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
Першая і другая дэкады былі цёплымі са станоўчай анамаліяй роўнай 0,8 і 2,3°C адпаведна. Сярэдняя тэмпература трэцяй дэкады была блізкая да нормы з адмоўнай анамаліяй роўнай -0,1°С.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах красавіка 2023 года па тэрыторыі Беларусі
Тэмпература паветра днём у першую пяцідзёнку красавіка находзілася ў межах + 1 +10°С, а астатнюю частку месяца складала +11 +20°С. Асабліва цёплай выдалася першая палова трэцяй дэкады, калі дзённыя тэмпературы паветра не апускаліся ніжэй +16°С. Максімальнага значэння тэмпература паветра дасягнула 26 красавіка на станцыі Магілёў і склала + 22,1°С.
Тэмпература паветра ўначы на працягу месяца пераважна была станоўчай і знаходзілася ў межах +1 +10°C, а ў асобныя ночы апускалася да адмоўных значэнняў. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Драгічын 5 красавіка і склала -6,2°С.
Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за красавік 2023 года
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 39,3 мм ападкаў, што склала 102% кліматычнай нормы. Па большай частцы тэрыторыі краіны, пераважна па поўначы і ў цэнтры, выпала 60-100% кліматычнай нормы ападкаў, па астатняй тэрыторыі – 100-150% нормы і больш.
Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – у сярэднім 48,3 мм або 126% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Мінскай вобласці-30,8 мм або 79% нормы.
Колькасць ападкаў за красавік 2023 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі
На працягу месяца рэжым увільгатнення быў неаднародным: для першай дэкады было характэрна залішняй ўвільгатненне (выпала 143% нормы), у другой і трэцяй дэкадах адзначаўся недабор ападкаў – выпала 68 і 89% нормы адпаведна.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па дэкадах красавіка 2023 года па тэрыторыі Беларусі
Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. У пачатку месяца пераважна па паўночнай палове краіны адзначаўся снежнае покрыва вышынёй да 10 см (Езярышча), у першай дэкадзе снежнае покрыва цалкам разбурылася. У канцы месяца (26 красавіка) па захадзе краіны адзначана выпадзенне снегу, але снежнае покрыва не ўтварылася на ўвазе перавагі станоўчых тэмператур паветра.
У асобных раёнах назіраліся туманы, навальніцы і град (дыяметрам да 3 мм), а ў пачатку месяца - галалёд. Месцамі адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру зарэгістраваная 13 красавіка на станцыі горкі і склала 17 м/с.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая