Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра красавіка
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
На працягу трох дэкад тэмпературны рэжым быў неаднастайны. Сярэдняя тэмпература паветра першай дэкады красавіка склала +6,2°С, перавысіўшы норму на 1,3°С. Другая і трэцяя дэкады былі халадней, чым звычайна на 2,1 і 0,7°С адпаведна. Дзённыя тэмпературы большую частку месяца, у асноўным, перавышалі 10-градусную адзнаку, а ў найбольш цёплыя суткі днём тэмпература паветра павышалася да +15 +20°С і вышэй. Максімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Васілевічы 29 красавіка і склала 26,3°С.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах красавіка 2020 года па тэрыторыі Беларусі
Ночы былі прахалоднымі і тэмпературы, у асноўным, знаходзіліся ў межах ад -8 да +4°С, у асобныя суткі паднімаючыся да +5°С і вышэй. Самая нізкая тэмпература паветра за месяц (-8,4°С) зарэгістравана на станцыі Палеская 12 красавіка.
За красавік у сярэднім па Беларусі выпала 13,1 мм ападкаў, што склала 33,6% кліматычнай нормы. У ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага сухога да самага вільготнага красавік 2020 года заняў 4 месца. Самым засушлівым з'яўляецца красавік 2019 года з сярэдняй па краіне сумай ападкаў роўнай 7,0 мм.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па дэкадах красавіка 2020 года па тэрыторыі Беларусі
Дэфіцыт увільгатнення адзначаўся па ўсёй тэрыторыі краіны. Найбольш увільгатненнай апынуліся Віцебская і Магілёўская вобласці, дзе выпала па 16,9 мм ападкаў, што складае 44 і 42% нормы адпаведна. Найбольш засушлівым-Гомельская вобласць - за месяц выпала 7,9 мм або 19% нормы.
Колькасць ападкаў за красавік 2020 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі
На працягу месяца ў асобныя суткі адзначаліся навальніцы, месцамі град, назіраліся туманы, у пачатку месяца-галалёд. У красавіку максімальныя парывы ветру перавышалі 15 м/с. Максімальная хуткасць ветру зарэгістравана на метэастанцыях Верхнядзвінск 3 і 16 красавіка (24 м/с) і Слаўгарад 16 красавіка (24 м/с).