Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра кастрычніка ад кліматычнай нормы па Рэспубліцы Беларусь
Тэмпературны рэжым на працягу месяца быў неаднародным.
Першая дэкада была халоднай з сярэдняй тэмпературай паветра на 0,8°С ніжэй за норму. Другая-анамальна цёплай з сярэдняй тэмпературай на 6,0°С вышэй за кліматычную норму. Тэмпература паветра трэцяй дэкады таксама была на 3,2°С вышэй за норму.
У самыя цёплыя суткі другой і трэцяй дэкады дзённыя тэмпературы перавышалі 20-ці градусную адзнаку і па большай частцы тэрыторыі краіны былі абноўлены рэкорды дня. Максімальнага значэння тэмпература паветра дасягнула 14 кастрычніка на станцыі Брагін і склала 24,8°С.
Начныя тэмпературы большую частку месяца былі ў інтэрвале +1..+10°С, у самыя халодныя ночы апускаліся да адмоўных значэнняў. Мінімальная тэмпература паветра зарэгістравана 31 кастрычніка ў Бабруйску і склала -10,3°С.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах кастрычніка 2019 года па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
За кастрычнік у сярэднім па краіне выпала 32,1 мм ападкаў (64% кліматычнай нормы). Ападкі на працягу месяца выпадалі нераўнамерна. Найбольш увільгатненнай была Віцебская вобласць, на тэрыторыі якой выпала 50,9 мм або 86% нормы за месяц. Менш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Гомельскай вобласці – 14,3 мм або 29% кліматычнай нормы, так суха тут бывае прыкладна 1 раз у 7 гадоў.
Колькасць ападкаў за кастрычнік 2019 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Першая дэкада кастрычніка выдалася дажджлівай-у сярэднім па рэспубліцы выпала 26,8 мм ападкаў, што склала 153% кліматычнай нормы за дэкаду.
Другая і трэцяя дэкады былі сухімі-па тэрыторыі нашай краіны выпала 3,4 мм (16,5% нормы) і 2,0 мм (12,0% нормы) адпаведна.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма па дэкадах кастрычніка 2019 года па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Максімальная сутачная колькасць ападкаў зарэгістравана на станцыі Езярышча 3 кастрычніка (26 мм). Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў, у асобныя суткі месцамі адзначалася выпадзенне снегу і мокрага снегу.
У асобныя суткі месяца месцамі ўзмацняўся вецер да 15-20 м/с, максімальнае яго значэнне (20 м/с) зарэгістравана 27 кастрычніка ў Полацку. У начныя і ранішнія суткі згушчаліся туманы.