08.10.2024
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 8 кастрычнiка 2024 года
Мінулыя дажджы папоўнілі ўтрыманне глебавай вільгаці, найбольш істотна ў паўднёва-ўсходняй частцы і ў цэнтральным рэгіёне Беларусі. На плошчах, дзе доўгі час з-за дэфіцыту ападкаў захоўваўся недахоп вільгаці, аграметэаралагічныя ўмовы для апрацоўкі глебы і з'яўлення ўсходаў азімых збожжавых культур прыкметна палепшыліся. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў практычна паўсюдна верхні 10-сантыметровы слой глебы добра ўвiльгатнён, месцамі ў паўднёва-ўсходняй і паўночна-заходняй частцы краіны пераўвільгатнен.
Павышэнне тэмпературнага рэжыму, чаканае ў сярэдзіне гэтага тыдня, у спалучэнні з дастаткам вільгаці будзе спрыяць з'яўленню ўсходаў на позніх пасевах і далейшаму развіццю азімых культур. На плошчах з пераўвільгатненнем глебы ў бліжэйшы час умовы для ўборачных работ будуць складвацца не лепшым чынам.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2024