Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 7 ліпеня 2026 года

На асноўных масівах збожжавых культур назіраецца малочная спеласць, ідзе наліўшы збожжа. Па звестках асобных метэастанцый у паўднёвых раёнах краіны на пасевах пачалося паспяванне-наступіла васковая спеласць.

У азімага ячменю на большай тэрыторыі Рэспублікі адзначана васковая спеласць. У паўднёвай частцы краіны, апярэджваючы леташнія тэрміны, ячмень паспеў да поўнай спеласці. Гаспадаркі праводзяць яго ўборку.

Пасля моцных дажджоў, якія суправаджаліся ветрам, некаторыя метэастанцыі адзначаюць паляганне пасеваў.

У бліжэйшы час перавага невысокага тэмпературнага рэжыму і дастатак вільгаці на значнай тэрыторыі будуць спрыяць павелічэнню працягласці наліву збожжа. Аднак чаканыя дажджы будуць стрымліваць уборку азімага ячменю, прасыханне збожжа, абцяжарваць нарыхтоўку кармоў.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/agrometeo-by/view/agljad-agrametearalagichnaj-situatsyi-na-7-lipenja-2026-goda-13400-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026