У ліпені перавага ўмераных тэмператур і дастатак глебавай вільгаці стваралі спрыяльныя аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання ўраджаю бульбы. Толькі ў шэрагу паўднёвых раёнаў пад бульбай захоўваўся дэфіцыт глебавай вільгаці.
Сярэдняя маса клубняў пад адным кустом на канец ліпеня некалькі большая за леташнія паказчыкі на аналагічны перыяд. Пад кустом налічваецца 8-16 клубняў, нармальнага памеру дасягнулі ад 25% да 60% клубняў.
Па апошніх дадзеных на ранніх гатунках бульбы пачалося натуральнае завяданне бацвіння. Ацэнкі стану пасадак бульбы ў асноўным добрыя, месцамі ў Віцебскай вобласці з-за пашкоджання бульбы хваробамі здавальняючыя. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см на большай частцы тэрыторыі Рэспублікі павысілася да + 24 + 27 см, што вышэй аптымальных значэнняў.
У бліжэйшыя дні з-за гарачага надвор'я ўмовы для росту клубняў бульбы будуць складвацца не лепшым чынам.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова.
© Белгiдрaмет, 2016-2026