Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
30.10.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 30 кастрычнiка 2024 года

У апошнія дні цёплае для гэтага часу надвор'е і добрая вільгацезабяспечаннасць на большасці плошчаў працягнулі вегетацыю азімых культур. Па апошніх дадзеных на палове назіраных палёў у збожжавых культур ідзе кушчэнне. Гэта аптымальная фаза для перазімоўкі. На пасевах, вырабленых у пазнейшыя тэрміны - у канцы верасня-пачатку кастрычніка, адзначаецца трэці ліст і ўсходы, а на плошчах, дзе сяўба праводзілася ў другой палове кастрычніка – прарастанне збожжа.
У пачатку лістапада з-за чаканага паніжэння тэмпературнага рэжыму вегетацыя азімых культур замарудзіцца. Расліны будуць праходзіць загартоўку.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
© Белгiдрaмет, 2016-2024