Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 3 снежня 2024 года
Аграметэаралагічныя ўмовы для пачатку зімоўкі азімых культур складваюцца здавальняюча. У сувязі з недаборам ападкаў, якія назіраліся цяперашняй восенню, вільгацезапасы ў глебе ў канцы сезону апынуліся ў асноўным менш сярэдніх шматгадовых. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур блізка да 0°C і слабастаноўчая. Нязначнае снежнае покрыва на палях назіраецца толькі ў крайніх усходніх раёнах краіны, глеба застаецца талай. У бліжэйшы час аграметэаралагічная абстаноўка істотна не зменіцца, нізкіх тэмператур, якія ўяўляюць небяспеку зімуючым пасевам, не чакаецца. У азімых культур працягнуцца працэсы загартоўвання.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова