Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 28 ліпеня 2026 года

На большасці назіраных палёў, за выключэннем паўночна-ўсходняй часткі рэспублікі, у азімых збожжавых культур адзначана поўная спеласць збожжа. У многіх паўднёвых раёнах, на захадзе і ў цэнтральным рэгіёне да поўнай спеласці саспелі яравы ячмень і авёс. На астатняй тэрыторыі ў збожжавых ідзе паспяванне. Па назіраннях некаторых метэастанцый у Віцебскай і Мінскай вобласцях ў яравой пшаніцы яшчэ працягваецца наліў збожжа. У рэспубліцы праводзіцца масавая ўборка паспелых хлябоў. Вільготнасць збожжа ў асноўным яшчэ падвышаная. Адначасова з уборкай збожжавых каласавых культур праводзіцца ўборка азімага рапсу, церабленне лёну, нарыхтоўка кармоў другім укосам.
У бліжэйшы час аграметэаралагічныя ўмовы для паспявання збожжавых культур і правядзення ўборачных работ палепшацца. Павышэнне тэмпературнага рэжыму будзе спрыяць прасыханню збожжа.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/agrometeo-by/view/agljad-agrametearalagichnaj-situatsyi-na-28-lipenja-2026-goda-13586-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026