Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 27 жніўня 2024 года
Па апошніх дадзеных добрае ўвільгатненне верхняга слоя глебы захоўваецца галоўным чынам у паўночна-заходняй палове рэспублікі. У паўднёвай частцы і на ўсходзе краіны, а таксама месцамі на захадзе Віцебскай вобласці адзначаецца недахоп глебавай вільгаці. Тут абцяжарана апрацоўка глебы пад пасеў азімых збожжавых культур. З-за недахопу вільгаці пагоршыліся ўмовы для адрастання траў, росту караняплодаў, фарміравання ўраджаю позняй гародніны.
У бліжэйшы час ўмовы надвор'я будуць спрыяльныя для ўборкі крупяных культур, бульбы, уздыму льнотрасты і нарыхтоўкі кармоў, пры гэтым цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е абумовіць далейшую страту вільгаці з глебы.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова