27.09.2022
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 27 верасня 2022 года
Аграметэаралагічныя ўмовы для сяўбы азімых збожжавых культур на большай частцы тэрыторыі Беларусі складваюцца цалкам спрыяльна.
Верхні 10-сантыметровы слой глебы на асноўных масівах знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. Для правядзення ўборачных работ, у першую чаргу ўборкі кукурузы на зерне, завяршэння ўборкі крупяных культур, ўздыму льнотрасты, умовы з-за праходзячых кароткачасовых дажджоў складваюцца не лепшым чынам. Акрамя таго, на паўднёвым усходзе Гомельскай, поўначы Магілёўскай і паўночным усходзе вВіцебскай абласцей захоўваецца моцнае ўвільгатненне верхняга пласта глебы. На такіх участках правядзенне ўборачных работ і азімай сяўбы ўскладнена. На гэтым тыдні чаканыя дажджы па-ранейшаму будуць ускладняць правядзенне ўборкі сельскагаспадарчых культур.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2024