Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы, на асноўных масівах вільгацезабяспечанасць азімых культур добрая, месцамі ў паўднёвай частцы рэспублікі - здавальняючая. У шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці, пераважна на цяжкіх па механічным складзе глебах, запасы вільгаці аказаліся павышанымі. Па дадзеных візуальных назіранняў верхні 10-сантыметровы пласт глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане, што спрыяе правядзенню агратэхнічных мерапрыемстваў па доглядзе азімых культур і ўздыму зябліва. У бліжэйшы час аграметэаралагічныя ўмовы будуць спрыяльныя для правядзення ўборкі цукровых буракоў, позняй агародніны, кукурузы. Развіццё азімых збожжавых культур працягнецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова