У другой дэкадзе жніўня пераважны тэмпературны рэжым быў ніжэй аптымальнага для развіцця кукурузы. Аднак у параўнанні з мінулым годам цеплазабеспячэнне кукурузы лепш. Назапашаная з мая да 20 жніўня сума эфектыўных тэмператур вышэй +10 большая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Па апошніх дадзеных назіранняў на асноўных масівах у кукурузы ідзе наліў збожжа – адзначаецца малочная спеласць. На самых позніх пасевах працягваецца фарміраванне пачаткаў. Праходзячыя дажджы павінны палепшыць вільгацезабяспечаннасць гэтай культуры.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026