Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 16 студзеня 2026 года

Мінулыя снегапады значна павялічылі вышыню снежнага покрыва. Па апошніх дадзеных на большай частцы тэрыторыі рэспублікі вышыня снегу знаходзіцца ў межах ад 10-20 см да 30-45 см. Такі снежны полаг здольны абараніць азімыя культуры ад маразоў. Разам з тым, у асобных раёнах на захадзе Брэсцкай вобласці вышыня снегу менш за 10 см, тут не выключана пашкоджанне азімага рапсу нізкімі тэмпературамі. Пад высокім снежным покрывам тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур застаецца вышэй аптымальных значэнняў.
У бліжэйшы час на фоне марознага надвор'я пры наяўнасці дастатковага снежнага покрыва аграметэаралагічныя ўмовы для зімуючых культур на большай частцы тэрыторыі Беларусі будуць складвацца здавальняюча.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/agrometeo-by/view/agljad-agrametearalagichnaj-situatsyi-na-16-studzenja-2026-goda-11625-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026