Незвычайна цёплае надвор'е не дазваляе азімым культурам здабыць стан зімовага спакою. Па апошнім дадзеным назіранняў на большай частцы рэспублікі снежнае покрыва адсутнічае. Глеба ў асноўным адталая, невялікае прамярзанне глебы адзначаецца пераважна на поўначы і ўсходзе рэспублікі.
Непрацяглае пахаладанне, якое назіралася ў канцы мінулага тыдня, не ўяўляла небяспекі азімым культурам.
У бліжэйшы час у сувязі з захаваннем цёплага для гэтага перыяду надвор'я аграметэаралагічнае становішча істотна не зменіцца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026