Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк
15.10.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 15 кастрычнiка 2024 года

На большай частцы тэрыторыі Беларусі верхні слой глебы ўмерана ўвільготнены, у паўночных і ўсходніх раёнах рэспублікі - пераўвільготнены. Па апошніх звестках назіранняў на большасці засеяных плошчаў у азімых збожжавых культур адзначаюцца ўсходы і трэці ліст, ідзе фарміраванне каранёвай сістэмы. У асноўным на ранніх пасевах назіраецца кушчэнне. На ўчастках, засеяных у пачатку кастрычніка, адзначаецца прарастанне збожжа. У азімага рапсу працягваецца фарміраванне ліставай разеткі.
У бліжэйшы час халаднаватае надвор'е будзе стрымліваць развіццё азімых збожжавых культур. З-за чаканых начных замаразкаў не варта пакідаць без хованкі на палях выкапаную сельскагаспадарчую прадукцыю.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 
© Белгiдрaмет, 2016-2024