Цёплае надвор'е ў першай дэкадзе сакавіка спрыяла далейшаму разбурэнню снежнага покрыва і адтавання глебы. Па апошніх дадзеных назіранняў на крайнім паўночным захадзе і паўночным усходзе краіны, а таксама на поўначы Брэсцкай вобласці ў глебе адзначаўся мерзлы пласт таўшчынёй 2-10 см, у асобных раёнах – да 17-28см. На большай жа тэрыторыі Беларусі глеба адтала на поўную глыбіню або назіраецца невялікае падмярзанне верхняга пласта пры адмоўных начных тэмпературах.
У Брэсцкай і Гомельскай вобласці пачалося высыханне глебы. Нягледзячы на ападкі тут на лёгкіх глебах верхні пласт дасягнуў умерана вільготнага стану, што дазволіла гаспадаркам паўднёвых раёнаў прыступіць да выбарачнага правядзення вясновых палявых работ. На плошчах з прасохлымі глебамі стала магчыма іх апрацоўка, унясенне ўгнаенняў.
Няўстойлівае надвор'е, чаканае ў бліжэйшы час (ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, паніжэнне тэмпературы паветра), будзе стрымліваць прасыханне і праграванне глебы, пачатак вегетацыі азімых культур.