12.02.2021
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 лютага 2021 года
Перазімоўка азімых культур праходзіць ва ўмовах зімовага характару надвор'я. Вышыня снежнага покрыва дастаткова для абароны азімых пасеваў ад уплыву нізкіх тэмператур паветра. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур застаецца вышэй аптымальных значэнняў, што пры невялікім прамярзанні глебы ў спалучэнні з даволі высокім снежным покрывам выклікае павышаны расход раслінамі назапашаных пажыўных рэчываў. Доўгае захаванне падобнай аграметэаралагічнай сітуацыі можа прывесці да паслаблення азімых пасеваў.
У сувязі з чаканымі снегападамі вышыня снежнага покрыва павялічыцца. Узмацненне маразоў у пачатку наступнага тыдня не ўяўляе небяспекі азімым пасевам.
© Белгiдрaмет, 2016-2024