Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 10 ліпеня 2026 года

На пасевах азімых збожжавых культур (жыта, пшаніца, трыцікале) на значнай тэрыторыі краіны працягваецца наліў збожжа. У многіх раёнах паўднёвай паловы рэспублікі пачалося паспяванне, адзначана васковая спеласць. У азімага ячменю на асноўных масівах назіраецца поўная спеласць, праводзіцца яго ўборка. Вільготнасць збожжа на наглядальных участках пераважае падвышаная.

У азімага рапсу шэраг метэастанцый адзначылі гаспадарчую спеласць, што сведчыць аб паспяванні і гатоўнасці да ўборкі.

Якія праходзяць дажджы ўскладняюць правядзенне ўборачных работ. У шэрагу райнаў Паўночнай паловы Рэспублікі верхні 10-сантыметровы пласт глебы пераўвільготнены.

Павышэнне тэмпературнага рэжыму ў бліжэйшы час будзе спрыяць паспяванню збожжавых культур. Палепшацца аграметэаралагічныя ўмовы для развіцця цеплалюбівых культур. Чаканыя дажджы могуць па-ранейшаму стрымліваць тэмпы ўборачных работ.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/agrometeo-by/view/agljad-agrametearalagichnaj-situatsyi-na-10-lipenja-2026-goda-13443-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026