02.04.2021
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 2 красавіка 2021 года
Вельмі цёплае надвор'е, якое назіралася ў апошнія дні сакавіка, спрыяла актыўнаму прасыханню і праграванню глебы, аднаўленню вегетацыі азімых культур. Плошчы з умераным увільгатненнем верхняга пласта глебы пашырыліся не толькі ў паўднёвай частцы рэспублікі, але і ў заходнім і цэнтральным рэгіёнах. У паўночна-ўсходняй палове тэрыторыі Беларусі верхні пласт глебы заставаўся ў асноўным моцна і залішне увільгатненым.
У азімых культур пачалося аднаўленне вегетацыі. У бліжэйшы час у сувязі з пахаладаннем вегетацыя азімых культур будзе насіць неактыўны характар.
© Белгiдрaмет, 2016-2024