Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
10.06.2021

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 2 - 9 чэрвеня 2021 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 2 чэрвеня па 9 чэрвеня 2021 года.

У паветры г.Мінск у раёне вул.Герояў 120 Дывізіі,15 2 чэрвеня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) складала 1,2 ГДК (назіраўся паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +6,0°С да +19,8°С, адносная вільготнасць - ад 33% да 87%).

У паветры г.Брэст у раёне вул.Паўночная,75 2 і 3 чэрвеня сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ЦЧ-10) складала 1,1 ГДК (2 чэрвеня назіраўся ўсходні, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,6°С да +20,3°С, адносная вільготнасць – ад 33 % да 78 %; 3 чэрвеня назіраўся паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,0°С да +22,4°С, адносная вільготнасць – ад 33% да 84 %); 4 чэрвеня – 1,2 ГДК (пераважаў слабы паўночна-ўсходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,8°С да +23,1°С, адносная вільготнасць - ад 40% да 64%); 5 чэрвеня – 1,3 ГДК (пераважаў слабы паўночна-заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,8°С да +23,4°С, адносная вільготнасць – ад 53 % да 87 %); 6 і 8 чэрвеня – 1,1 ГДК (6 чэрвеня пераважаў слабы паўночна-ўсходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,1°С да +24,2°С, адносная вільготнасць – ад 44% да 89 %; 8 чэрвеня назіраўся паўночна-заходні, паўночны вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,4°С да +26,6°С, адносная вільготнасць – ад 34% да 81 %); 9 чэрвеня – 1,2 ГДК (назіраўся паўночны, паўночна-заходні, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне +13,8°С да +23,1°С, адносная вільготнасць – ад 45% да 83 %).

У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная,12 2 чэрвеня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,4 ГДК (назіраўся паўночна-заходні, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,4°С да +20,2°С, адносная вільготнасць – ад 33% да 71 %); 3 чэрвеня – 1,1 ГДК (назіраўся паўночна-заходні, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,7°С да +21,7°С, адносная вільготнасць – ад 36% да 72 %); 7 чэрвеня – 1,2 ГДК (пераважаў штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,8°С да +24,7°С, адносная вільготнасць – ад 46% да 94%).

У паветры г.Магілёў у раёне зав.Крупскай, 5 2 чэрвеня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 складала 2,6 ГДК (назіраўся вецер пераменных напрамкаў хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,3°С да +20,8°С, адносная вільготнасць – ад 31% да 67%); 3 чэрвеня – 1,5 ГДК (назіраўся паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,3°С да +21,1°С, адносная вільготнасць – ад 33% да 67%); 4 чэрвеня – 1,4 ГДК (назіраўся паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-8 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,9°С да +20,8°С, адносная вільготнасць – ад 36% да 70%); 6, 7 і 8 чэрвеня – 1,1 ГДК (6 чэрвеня назіраўся паўночны вецер хуткасцю да 9 м/ с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,0°С да +24,9°С, адносная вільготнасць – ад 39% да 72%; 7 чэрвеня назіраўся слабы паўночны, паўночна-ўсходні вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,7°С да +24,8°С, адносная вільготнасць – ад 43% да 95 %; 8 чэрвеня пераважаў паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,3°С да +25,3°С, адносная вільготнасць – ад 38% да 87%).

У паветры г.Полацк у раёне вул.Кульнева 4 чэрвеня ў 21:20 і 5 чэрвеня ў 23:00 зафіксаваны перавышэнні максімальнай разавай ГДК у 1,2 разы азоту аксіду (4 чэрвеня ў 21:20 назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +17,9°С, адносная вільготнасць - 63%; 5 чэрвеня ў 23:00 назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +16,6°С, адносная вільготнасць – 74 %).

У паветры г.Мазыр у раёне вул.Прытыцкага,14 7 чэрвеня ў 13:00 канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,2 ГДК (назіраўся паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +22,4°С, адносная вільготнасць – 56 %).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў