Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
02.02.2023

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 26 студзеня - 1 лютага 2023 года

 
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 26 студзеня па 1 лютага 2023 г.

У паветры г. Гомель па вул. Барыкіна, 319 26 студзеня 2023 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,05 ГДК (назіраліся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/с, парывы да 7 м/с, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,2°С да -2,6°С, адносная вільготнасць – ад 83% да 87%), 30 студзеня 2023 г. – 1,25 ГДК (назіраліся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 4 м/с, парывы да 12 м/с, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,5°С да -0,6°С, адносная вільготнасць – ад 80% да 94%).

У паветры г. Магілёў у раёне дома № 10 па вуліцы Першамайскай 25 студзеня 2023 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК у 1,15 разы (назіраўся вецер Заходняй чвэрці 1 – 2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,4°С да -2,5°С, адносная вільготнасць – ад 80% да 84%). У раёне дома № 10 па вуліцы Першамайскай 28 студзеня 2023 г. у 19:00 ч. канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,04 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала 0°С, адносная вільготнасць – 69%). У паказаным раёне 28 студзеня 2023 г. сярэднясутачная канцэнтрацыя дыяксіду азоту перавышала нарматыў ГДК у 1,5 разы (назіраліся смуга, штыль, слабы вецер усходняй чвэрці; тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,5°С да 0°С, адносная вільготнасць – ад 69% да 95%). У раёне дома № 10 па вуліцы Першамайскай 30 студзеня 2023 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК ў 1,3 разы (назіраліся снег, вецер паўднёва-паўднёва-заходні-заходні з хуткасцю 3 – 5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,9°С да -0,5°С, адносная вільготнасць – ад 84% да 93%), 31 студзеня 2023 г. – у 1,08 разы (назіраліся туман, снег, дождж, вецер паўднёва-заходні, заходні 1 – 2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,4°З да 1,8°С, адносная вільготнасць ад 85% да 91%).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў