Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
29.09.2022

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 22- 28 верасня 2022 года

Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 22 верасня па 28 верасня 2022 года.

У паветры г.Полацк у раёне жылога дома № 9 па вул.Юбілейная 26 верасня 2022 года у 09:00 канцэнтрацыя азоту аксіду складала 1,01 ГДК (назіраліся слабы ўсходні вецер, дождж, тэмпература паветра складала +9,1°С, адносная вільготнасць 79%);у 09:40  – 1,20 ГДК (назіраліся штыль, дождж, тэмпература паветра складала +8,9°С, адносная вільготнасць-95%).

У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная,д.12 26 верасня 2022 года сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,07 ГДК (пераважаў слабы паўднёва-заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад + 6,5°С да +17,0°С, адносная вільготнасць – ад 61% да 97%).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў