Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
16.03.2023

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 7 - 15 сакавіка 2023 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 7 па 15 сакавіка 2023 года.

У паветры г.Магілёў у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай 7 сакавіка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК у 1,1 разы (назіраліся паўднёвай чвэрці і паўночна-ўсходні вецер з хуткасцю 1 – 2 м/с, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -5,4°С да +0,9°С, адносная вільготнасць – ад 59% да 89%), 9 сакавіка 2023 года – у 1,4 разы (назіраліся штыль, вецер заходняй чвэрці з хуткасцю 1 – 2 м/с, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,6°С да +1,2°, адносная вільготнасць – ад 56% да 94%), 11 сакавіка 2023 года – у 2 разы (назіраліся паўднёвы, паўднёва-ўсходні, усходні вецер з хуткасцю 2 – 5 м/с, снег, дождж, імжа, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,4°С да +8,4°С, адносная вільготнасць – ад 58% да 96%), 13 сакавіка 2023 года – у 1,3 разы (назіраўся заходні, паўднёва-заходні, паўднёвы вецер з хуткасцю 2 – 4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,8°С да +3,5°С, адносная вільготнасць – ад 42% да 80%). У паказаным раёне 11 і 13 сакавіка 2023 года ў 01:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК ў 1,2 разы (11 сакавіка назіраліся усходні-паўднёва-ўсходні вецер з хуткасцю 3 м/з, снег, тэмпература паветра складала -2,4°С, адносная вільготнасць – 88%, 13 сакавіка назіраліся заходні вецер з хуткасцю 4 м/с, снег, тэмпература паветра складала -4,5°С, адносная вільготнасць – 76%). У раёне дома №5 зав.Крупскай 14 сакавіка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм нязначна (у 1,02 разы) перавышала нарматыў ГДК (назіраліся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 4 м/с, дождж, ліўневы снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,9°С да +8,5°С, адносная вільготнасць – ад 54% да 98%).

У раёне станцыі фонавага маніторынгу ў Бярэзінскім запаведніку (Лепельскі р-н, Домжарыцкі с/с,1) 9 сакавіка 2023 года сярэднясутачная канцэнтрацыя прыземнага азону ў паветры складала 1,02 ГДК (назіраўся паўднёва-заходні, паўночна-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/с, парывы да 14 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -5,0°С да +1,4°С, адносная вільготнасць – ад 46% да 74%), 12 сакавіка 2023 года – 1,03 ГДК (назіраліся паўночна-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, парывы да 11 м/с, слабы дождж, слабы ліўневы снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,8°С да -0,4°С, адносная вільготнасць – ад 76% да 98%).

У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 13 сакавіка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,73 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 4 м/с, парывы да 9 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,0°С да +4,5°С, адносная вільготнасць – ад 49% да 77%), 14 сакавіка 2023 года – 3,08 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 6 м/с, парывы да 15 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,4°С да +10,6°С, адносная вільготнасць – ад 44% да 67%), 15 сакавіка 2023 года – 1,76 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 4 м/с, парывы да 14 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,4°С да +9,8°С, адносная вільготнасць – ад 35% да 86%).

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў