Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
20.10.2022

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 13-20 кастрычніка 2022 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змяненняў.
Па стане на 20 кастрычніка 2022 года ўзроўні магутнасці дозы гама–выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебск і Гродна складаюць 0,10 мкЗв/гадз (10 мкР/гадз), у Магілёве і Гомелі - 0,11 мкЗв/гадз (11 мкР/гадз), што адпавядае шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,43 мкЗв/гадзіну (43 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,18 мкЗв/гадзіну (18 мкР/гадзіну).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў