Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.07.2022

Незабыўная паездка на "Славянскі базар у Віцебску"

І зноў Віцебск сустракае гасцей на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар". У фестывальныя дні вуліцы горада перапоўнены прыезджымі. Удзельнікаў фестывалю ўжо 31 год аб'ядноўвае любоў да мастацтва і народнай творчасці, атмасфера свята і гасціннасці.
Работнікам Белгідрамета пашчасціла пабываць на гэтым знакавым мерапрыемстве сусветнага ўзроўню.
15 ліпеня прафсаюзным камітэтам пры падтрымцы кіраўніцтва Белгідрамета была арганізавана паездка для работнікаў Белгідрамета і членаў іх сем'яў на канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае", які праводзіцца ў рамках дзён Саюзнай дзяржавы на Славянскім базары - 2022.



Канцэрт у рамках дзён Саюзнай дзяржавы - гэта цэнтральная падзея фестывалю, якая падкрэслівае, наколькі блізкія і дружныя культуры народаў Беларусі і Расіі. Падчас мерапрыемства дух адзінства і брацтва славянскіх народаў літаральна лунаў у паветры. Гала-канцэрт атрымаўся вельмі душэўным, каларытным і багатым на эмоцыі. Публіка не скупілася на апладысменты і цёпла сустракала ўсіх артыстаў.
Захапленне ў гледача выклікалі выступленні вядучых артыстаў і творчых калектываў абедзвюх краін. Сваёй творчасцю са сцэны Летняга амфітэатра радавалі Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Дзіяна Гурцкая, Алена Ланская, арт-група "Хор Турэцкага". Беларускія, рускія, татарскія, чачэнскія, казачыя, башкірскія народныя танцы не пакінулі нікога абыякавымі. Танцавальныя калектывы па праве лічацца жамчужынамі ў вытанчаных каралях танцавальнага мастацтва сваіх краін. Кожнага артыста сустракалі з вялікай цеплынёй і заслужанымі апладысментамі. Тры гадзіны канцэрта праляцелі незаўважна.
Гала-канцэрт атрымаўся маляўнічым і насычаным, знайшоў водгук у сэрцы кожнага ўдзельніка і госця "Славянскага базару". Добрае ўражанне у ўдзельнікаў паездкі склалася як ад канцэрта, так і ад экскурсіі па вячэрнім Віцебску, дзе панавала святочная, гасцінная атмасфера. Настрой ва ўсіх быў на пазітыве.
Задаволеныя, не адчуваючы стомленасці, вярталіся дадому і усю дарогу дзяліліся ўражаннямі ад канцэрта і ад прыгажосці святочнага Віцебска. Мерапрыемства прынесла толькі станоўчыя і яскравыя эмоцыі ўсім удзельнікам паездкі.





Наведванне "Славянскага базару" і цудоўнага фестывальнага горада Віцебска ўжо стала добрай традыцыяй калектыва Белгідрамета.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў