Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
01.03.2021

Кароткая кліматычная характарыстыка і прагноз надвор'я па тэрыторыі Беларусі на сакавік 2021 года.

У сакавіку тэмпература паветра інтэнсіўна павышаецца ад першай дэкады да трэцяй. У сярэднім па рэспубліцы тэмпература першай дэкады складае -2°С, а ў самай цёплай – трэцяй дэкадзе сярэдняя рэспубліканская тэмпература павышаецца да +2,4°С.
Сакавік - пераходны месяц ад зімы да вясны. Пачаткам кліматычнай вясны лічыцца пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок павышэння, які адбываецца ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі ў сярэднім 9-15 сакавіка, у цэнтральнай частцы рэспублікі - 16-20 сакавіка, на паўночным усходзе краіны - 21-23 сакавіка. Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў сакавіку (кліматычная норма) змяняецца ад -1,4°С на паўночным усходзе да +2,2°С на паўднёвым захадзе рэспублікі, і яе значэння на 4-5°С вышэй, чым у лютым. У залежнасці ад характару атмасферных працэсаў тэмпература можа значна адрознівацца ад сярэдніх шматгадовых значэнняў. Так, цяплей, чым звычайна на 3-4°С было ў сакавіку 1989, 1990, 2002, 2014, 2015, 2017, 2019 гадоў. Выключна цёплым з сярэднямесячнай тэмпературай на +5°С вышэй за кліматычную норму выдаўся сакавік 2007 года, тэмпература сакавіка 2014 года апынулася толькі на 0,1°С ніжэй тэмпературы сакавіка 2007 года. Халадней звычайнага было ў сакавіку 1963, 1964, 1969, 1980 і 1987 гадоў, калі сярэднямесячная тэмпература на 5-6°С апынулася ніжэй за кліматычную норму. Самы халодны сакавік адзначаўся ў 1952 годзе, калі сярэдняя месячная тэмпература паветра была на 9,2°С ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў. Пераважная дзённая тэмпература паветра ў сакавіку змяняецца ад +2,3°С на ўсходзе да +6,3°С на паўднёвым захадзе. Абсалютны максімум тэмпературы (+23,1°С) зафіксаваны ў Лельчыцах 19 сакавіка ў 1990 годзе тэмпература паветра ўначы ў сярэднім знаходзіцца ў межах ад -1,2°С на паўднёвым захадзе да -5°С на поўначы і паўночным усходзе, абсалютны мінімум тэмпературы паветра (-38°С) адзначаны ў Жлобіне 8 сакавіка 1964 года. 
У сярэднім за месяц выпадае ад 31 мм да 51 мм ападкаў (кліматычная норма). Ад года да года колькасць выпаўшых ападкаў можа вагацца ад 1-11 мм да 66-189 мм. У сакавіку ў сярэднім бывае 13-20 дзён з ападкамі. 
У сакавіку, як правіла, руйнуецца ўстойлівы снежны полаг. Гэта адбываецца ў паўднёва–заходняй частцы рэспублікі звычайна ў першай дэкадзе сакавіка, у цэнтральнай частцы - у другой дэкадзе, на поўначы і паўночным усходзе краіны сярэдняя дата разбурэння снежнага покрыва прыпадае на трэцюю дэкаду месяца. За перыяд з 2000 года ўстойлівы снежны полаг адсутнічаў у сакавіку 2002, 2008, 2014, 2015, 2017 гадоў. 
У сакавіку ў сярэднім адзначаецца 4-7 дзён з туманамі, у асобныя гады – 9-16 дзён, 1-2 дня з галалёдам, 1-3 дня з шэранню і 2-5 дзён з завеямі. У асобныя гады ў сакавіку бывае 1-3 дня з навальніцамі.

Сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1°С вышэй за кліматычную норму (кліматычная норма -1, +2°С).
Месячная колькасць ападкаў мяркуецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў (кліматычная норма 31-51 мм).
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў