Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
02.06.2021

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў маі 2021 года

У маі пераважала халоднае і дажджлівае надвор'е. Сярэдняя па краіне тэмпература паветра склала 12,3°С, што на 1,1°С ніжэй за кліматычную норму. Такі і больш халодны маі адзначаецца ў сярэднім па тэрыторыі краіны раз у 2-4 гады, а апошні раз - у 2020 годзе. За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 98,6 мм ападкаў, што склала 167% кліматычнай нормы. Май бягучага года заняў чацвёртае месца па суме ападкаў у ранжыраваным шэрагу назіранняў ад найбольш вільготнага да найбольш сухога месяца. Найбольшая колькасць ападкаў адзначана на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей (110,3 - 111,7 мм) найменшая – на тэрыторыі Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей (85,2 - 88,1 мм). На асобных пунктах назірання па тэрыторыі краіны выпала 2 - 2,5 нормы ападкаў за месяц. 
У маі на рэках басейнаў Дняпра і Прыпяці адбываўся спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Жлобін і г.Рэчыца, Прыпяці ў г.Мазыр, яе прытоках рэках Сцьвіга і Убарць вада ўвайшла ў рэчышча. На рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Сожа пераважаў рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў, у выніку чаго вада выйшла на пойму на Віліі ў в.Сцешыцы, прытоках Бярэзіны рэках Свіслач і Сушанка, прытоку Сожа рацэ Бесядзь, а на Нёмане ў г.Гродна на непрацяглы час палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. 
Воднасць большасці рэк была блізкая да звычайнай для гэтага часу года, толькі воднасць Сожа і Прыпяці ў г.Пінск на 20-40% больш за норму. 
У канцы месяца на Нёмане ў г.Гродна зноў пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, вада знаходзілася на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў, Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, прытоку Сожа рэках Бесядзь і Іпуть, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоках рэках Стыр, Случ і Пціч.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў