Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
02.07.2021

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў чэрвені 2021 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за першы летні месяц 2021 года склала + 19,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,5°С. Чэрвень 2021 года заняў 3 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года. Дзённыя тэмпературы ў першай палове месяца знаходзіліся ў асноўным у межах +20 +25ºС, у другой палове месяца павышаліся да +30ºС і вышэй, а 22-25 чэрвеня месцамі перавышалі 35-ці градусную адзнаку, што адпавядае крытэрыю небяспечнай з'явы. У трэцяй дэкадзе чэрвеня адзначалася інтэнсіўная хваля цяпла, у выніку якой на большай частцы тэрыторыі Беларусі, за выключэннем асобных пунктаў назіранняў пераважна на захадзе, былі абноўленыя абсалютныя максімумы тэмпературы паветра для чэрвеня. 
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 54,6 мм ападкаў, што склала 67% кліматычнай нормы, але па асобных пунктах назіранняў сума ападкаў за месяц перавысіла норму. Рэжым ўвільгатнення на працягу месяца быў неаднародным. Першая і другая дэкады былі засушлівымі: выпала 40 і 48% дэкаднай нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе выпала 110% дэкаднай нормы. Дажджы ў асноўным насілі ліўневы характар, суправаджаліся навальніцамі і выпадзеннем граду. У асобных раёнах дажджы дасягнулі крытэрыяў небяспечнай з'явы. 
У чэрвені на рэках краіны назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў, Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, прытоку Сожа рацэ Бесядзь, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоках рэках Стыр, Случ і Пціч вада ўвайшла ў рэчышча, а на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. У апошняй пяцідзёнцы месяца выпадзенне ападкаў абумовіла павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Сожа, у сувязі з чым на прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка ў в.Суша вада выйшла на пойму. 
Воднасць большасці рэк у чэрвені была блізкая да звычайнай для гэтага часу года і некалькі ніжэй яе, больш за норму на 30% воднасць Бярэзіны і Дняпра ў г.Рэчыца, а на 65% воднасць Сожа ў г.Гомель. 
Значэнне мінімальнага ўзроўню вады за чэрвень на рацэ Лань у в.Мокрава (прыток Прыпяці) апынулася ніжэй гістарычнага мінімуму за перыяд летне-восеньскай межань.
Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах у чэрвені склала 18-22°С, што блізка да звычайнай для гэтага часу года.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў