Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
02.04.2021

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў сакавіку 2021 года

 
Сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі ў сакавіку склала +1,1°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,9°С. 

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсей тэрыторыі, дасягнуўшы найбольшых значэнняў у Віцебскай вобласці (у сярэднім па вобласці 1,3°С), а найменшых – у Гомельскай вобласці (у сярэднім па вобласці 0,6°С). 

У сярэднім па Беларусі за сакавік выпала 26,7 мм ападкаў, што склала 68% кліматычнай нормы. Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначаўся дэфіцыт увільгатнення. Найменшая колькасць ападкаў выпала на тэрыторыі Брэсцкай вобласці (53% нормы), найбольшая - на тэрыторыі Віцебскай вобласці (79% нормы). 

У сакавіку характар надвор'я спрыяў павольнаму раставанню лёду на водных аб'ектах краіны і паступоваму іх ачышчэнню ад ледзяных утварэнняў. Да канца месяца толькі на Заходняй Дзвіне ў г.п.Сураж захоўвалася няпоўная ледзяное покрыва, а на прытоку Прыпяці рацэ Пціч у в.Дараганава назіраліся забярэгі. 

У сакавіку на рэках краіны паўсюдна адбываўся рост узроўняў вады вясновай паводкі. На асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Віліі, Заходняга Буга, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці ўзроўні вады перавышалі адзнакі выхаду вады на пойму. 

На прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Ляцягі ўзровень вады перавышаў небяспечную высокую адзнаку, а на Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Петрыкаў, а таксама на яе прытоку рацэ Случ у в.Ленін узроўні вады былі блізкія да небяспечных высокіх адзнак. 

Да канца месяца, у сувязі з адмоўнымі начнымі тэмпературамі паветра, на асобных участках рэк назіраўся невялікі спад узроўняў вады і роўны іх ход, у выніку чаго на прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Ляцягі ўзровень вады апусціўся ніжэй небяспечнай высокай адзнакі. 

У сакавіку воднасць Сожа і Прыпяці была блізкая да звычайнай для гэтага часу года, менш за норму на 10-40% апынулася воднасць Нёмана і Віліі, а больш за норму на 20-40% была воднасць Дняпра, Бярэзіны і Заходняй Дзвіны ў раёне г.Полацк.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў