Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
02.04.2021

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта знамянальнае свята ўвасабляе імкненне брацкіх народаў да інтэграцыі, захаванню і ўмацаванню духоўнага адзінства.

Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі ў Маскве Дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі».

За 25 гадоў існавання саюзны праект па-ранейшаму застаецца актуальным для абедзвюх краін: заключаны дзясяткі пагадненняў, перамовы праходзяць рэгулярна на самым высокім узроўні. Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўныя правы. Краіны разам праводзяць абаронную палітыку, узгадняюць узаемадзеянне на знешнепалітычнай арэне, рэалізуюць буйныя эканамічныя, навуковыя і гуманітарныя праекты.

Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю ў свеце, 2 красавіка 2021 года ў Мінску і Маскве ў камбінаваным анлайн і афлайн фарматах прайшоў урачысты сход "Саюзная дзяржава: адкрываючы новыя магчымасці".

У ходзе сходу былі праведзены тэматычныя экспертныя абмеркаванні актуальных пытанняў інтэграцыі Беларусі і Расіі па наступных напрамках: «Адзіная прававая прастора, абарона і бяспека-фундамент Саюзнай дзяржавы», «Эканамічны патэнцыял Саюзнай дзяржавы: стан і шляхі развіцця», «Сацыяльныя праекты і моладзь як рэсурс інавацыйнага развіцця Саюзнай дзяржавы».

У рабоце дадзенага мерапрыемства прыняў удзел начальнік дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Аляксандр Валер'евіч Канавальчык.
 


Спецыялізаваныя сайты и сайты Філіялаў