Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
15.02.2021

Афганістан - наш боль і наша незагойная рана: сёння адзначаецца 32-я гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістана

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень ў 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар'я пад Термезам - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане працягвалася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.
Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек зніклі без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны.
За дзевяць гадоў вайны Беларусь страціла ў Афганістане больш за 770 чалавек.
Гады, якія прайшлі з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана, не вылечылі боль страт, не аслабілі памяць аб тых, хто сумленна і самааддана выконваў свой патрыятычны і інтэрнацыянальны абавязак. Воіны-інтэрнацыяналісты з'яўляюцца прыкладам грамадзянскага подзвігу і служэння сваёй Айчыне.
У многіх гарадах нашай краіны праводзяцца ўрачыстыя мітынгі. Памяць аб тых, хто не вярнуўся з вайны традыцыйна ўшаноўваюць хвілінай маўчання.
У Белгідрамеце ў Дзень памяці традыцыйна праводзяцца ўшанаваннi воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Сярод сённяшніх супрацоўнікаў Белгідрамета тры ўдзельнікі афганскіх падзей:

Мяцельскі Уладзімір Анатольевіч
Ганчароў Аляксандр Аляксеевіч
Кірылка Аляксандр Аляксандравіч
 
Дарагія нашы воіны, Калектыў Белгідрамета ганарыцца вамі! Вялікі дзякуй Вам, нашы дарагія, за тое, што Ваша адвага і мужнасць сталі чыёйсцi надзеяй і выратаваннем! Жадаем вам сталёвага здароўя, душэўнага спакою і раўнавагі, маральнай устойлівасці. Хай за вашы добрыя і спагадлівыя сэрца жыццё ўзнагародзіць вас любоўю і клопатам родных і блізкіх, яркімі момантамі і радаснымі сустрэчамі. Шчасця вам і даўгалецця, усіх дабротаў і радасных дзён наперадзе. Няхай заўсёды з вамі будуць надзейныя сябры! І хай не вайна, а канструктыўны дыялог, узаемная павага і згода вырашаюць усе спрэчныя пытанні ў нашым свеце!


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў