Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
23.02.2021

Інфармацыйная гадзіна ў рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" прайшоў 22 лютага 2021 года ў 1 "Д" класе ДУА "Сярэдняя школа №105 г.Мінска"

З 20 лютага па 1 сакавіка 2021 года ў рэспубліцы праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі", прадугледжаная Планам мерапрыемстваў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" на 2021 год. Яе мэта - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
У рамках акцыі Белгідрамет перадаў інфармацыйныя матэрыялы (буклеты, плакаты) з рэкамендацыямі аб правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў 1 “Д" клас дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №105 г.Мінска".


Класны кіраўнік 1 "Д" класа ДУА "Сярэдняя школа №105 г.Мінска" Бакевіч Вольга Баляславаўна правяла інфармацыйную гадзіну па тэме і распавяла пра тое, як неабходна сябе паводзіць і якія меры засцярогі прымаць пры пагрозе і ўзнікненні неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў у летні і зімовы перыяды, аб правілах паводзін на лёдзе, распавяла аб каляровым кодзе ступені небяспекі метэаралагічных з'яў, які выкарыстоўваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для ідэнтыфікацыі ступені метэаралагічнай небяспекі.




Веданне правілаў паводзінаў у экстрэмальных умовах надвор'я (навальніца, моцны вецер, мяцеліца, мароз, спякота, туман і г.д.) дапаможа дзецям не разгубіцца і пазбегнуць негатыўных наступстваў для свайго здароўя.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў