Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.12.2021

Адкрыта падпіска на часопіс «Родная прырода» на першае паўгоддзе 2022 года

Грамадска-палітычны, навукова-папулярны, ілюстраваны экалагічны часопіс «Родная прырода» знаёміць чытачоў з інфармацыяй аб прыродным патэнцыяле Беларусі, яго захаванні і прымнажэнні; дзяржаўнай палітыцы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў; тэхналогіях і інавацыях для вырашэння экалагічных праблем. Многія матэрыялы выдання прысвечаны ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў; экалагічнаму выхаванню і адукацыі. І, вядома, «Родная прырода» - гэта выдатны «прыродны» фотаальбом: на старонках выдання публікуюцца лепшыя фотаздымкі жывёльнага і расліннага свету ад прафесіяналаў і аматараў.

Падпісныя індэксы:

74926 - для індывідуальных падпісчыкаў (на 1 месяц – 13,50 руб.)

749262 - для ведамасных падпісчыкаў (на 1 месяц – 18,10 руб.)

Аформіць падпіску можна кожны месяц:

- праз аддзяленні сувязі і на сайце РУП»Белпошта";

- праз сістэму «Belpressa.by»;

- праз аўтаматызаваную сістэму АРІП.
Праз аддзяленні сувязі таксама можна аформіць падпіску на абаненцкую скрыню, па факсе (ведамасная Падпіска), з дастаўкай да кватэры «З уручэннем з рук у рукі».
УП «Белсаюздрук» ажыццяўляе прыём падпіскі «Да запатрабавання».

Набывайце часопіс у кіёсках УП «Белсаюздрук»! Выпісвайце любімыя выданні, каб заўсёды быць у курсе экалагічных навін Беларусі і свету, новаўвядзенняў прыродаахоўнай палітыкі дзяржавы, важных прыродаахоўных ініцыятыў нашых землякоў, а таксама самому навучыцца дапамагаць наваколлю.
Будзьце разам з роднай прыродай!
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў