Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
07.05.2021

7 мая - Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

7 мая у Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Гэтае прафесійнае свята было вызначана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26.03.1998.

Гістарычныя карані гэтага свята ўпіраюцца яшчэ ў канец XIX стагоддзя, калі 7 мая 1895 года выдатны рускі фізік Аляксандр Папоў зрабіў навуковы даклад аб новым метадзе бесправадной перадачы электрычных сігналаў з выкарыстаннем радыёхваль і правёў першы публічны сеанс радыёсувязі. Праз год А. Папоў прадставіў шырокай грамадскасці першы прыбор, здольны перадаваць радыёсігналы, пераслаў на адлегласць каля 250 метраў радыёграму, якая складалася ўсяго толькі з двух слоў: «Генрых Герц» (Генрых Герц – знакаміты нямецкі фізік, заснавальнік фундаментальнай электрадынамікі).

Упершыню Дзень радыё адзначылі ў СССР у 1925 годзе. Але афіцыйны статус свята атрымаў значна пазней. 4 мая 1945 года ў гонар 50-тай гадавіны з дня вынаходкі А. Папова, Саўнаркам СССР прыняў пастанову аб заснаванні 7 мая штогадовага свята «Дзень радыё».

Тэлебачанне і радыё трывала ўвайшлі ў жыццё Белгідрамета. Ужо многія гады мы супрацоўнічаем з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі (СМІ), у тым ліку радыё і тэлебачання. Таму супрацоўнікі Белгідрамета хочуць павіншаваць усіх прадстаўнікоў СМІ з прафесійным святам і пажадаць росквіту і развіцця, а таксама нам усім - доўгага і плённага супрацоўніцтва.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў