Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.05.2021

5 мая адбылася сустрэча працоўнага калектыва Белгідрамета з Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А. П. Худыкам

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А.П. Худык 5 мая 2021 года сустрэўся з працоўным калектывам Белгідрамета. Сваё ўступнае слова Андрэй Паўлавіч пачаў са слоў пра Вялікую Айчынную вайну, аб тым, як важна цяперашняму і будучым пакаленням памятаць і шанаваць памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё за нашу светлую будучыню.



Згодна з парадкам сходу, начальнік Белгідрамета А.В. Канавальчык распавёў аб выніках працы за 1-ы квартал 2021 года. У прыватнасці, гаворка ішла аб рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па тэхнічнай мадэрнізацыі Белгідрамета на 2021 год, фінансава-эканамічных паказчыках вытворчай дзейнасці і іншых пытаннях па асноўных напрамках дзейнасці Белгідрамета, такіх як метэаралагічнае забеспячэнне палётаў грамадзянскай авіяцыі, гідраметэаралагічнае і аграметэаралагічнае забеспячэнне, маніторынг навакольнага асяроддзя і радыяцыйны маніторынг. «Апраўдвальнасць прагнозаў надвор'я за студзень-сакавік 2021 года склала: сутачных па абласцях - 97,5%, сутачных па абласных цэнтрах - 94,2%, папярэджанняў аб неспрыяльных з'явах  -94,9%», акрэсліў Аляксандр Валер'евіч.
Міністр адзначыў станоўчую дынаміку развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і ў завяршэнні сустрэчы павіншаваў калектыў Белгідрамета з надыходзячым святам - Днём Перамогі і пажадаў далейшых поспехаў у працоўнай дзейнасці.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў