Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
09.04.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 9 красавіка 2021 года

У мінулыя суткі на Дняпры каля г.Жлобін вада выйшла на пойму.
Па стане на 9 красавіка на Чыгірынскім вадасховішчы захоўваецца няпоўны ледастаў, а на возеры Дрывяты – рэшткавыя заберагі.
На рэках краіны пераважае спад узроўняў вады і роўны іх ход. Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-8 см назіраецца на ўсім працягу Сожа, асобных участках Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Прыпяці. На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады перавысіў адзнаку, якая лімітуе суднаходства.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа, Дняпры ў г.Жлобін і г.Лоеў, Бярэзіне у г.Беразіно, яе прытоку рацэ Свіслач у в.Церабуты, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад, яго прытоках рэках Віхра ў г.Мсціслаў, Остэр у в.Ходунь, Праня ў в.Ляцягі, Бесядзь у в.Свяцілавічы і Іпуць у г.Добруш, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, г.Мазыр і г.Нароўля, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Сцвіга ў в.Кароцічы, Убарць у в.Краснабярэжжэ і Пціч у в.1-я Слабодка.
Узроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Прыпяці ў г.Петрыкаў на 4 см, тут назіраецца роўны ход узроўню вады; на прытоку Сожа рацэ Проня у в.Ляцягі на 6 см, тут адзначаецца рост узроўню вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 2 см.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння, у выніку чаго на прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты ўзровень вады апусціцца ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў