Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
05.05.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 мая 2021 года

У цяперашні час, у сувязі з выпадзеннем ападкаў, рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне з інтэнсіўнасцю да 21 см за суткі, Нёмане, Віліі, Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы ў г.Крычаў, Прыпяці ў г.Пінск, некаторых іх прытоках і асобных прытоках Заходняга Буга з інтэнсіўнасцю да 10 см за суткі. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Дняпры адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-21 см.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў каля в.Немержа, Дняпры ў г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Сожы каля г.Слаўгарад, яго прытоку рацэ Іпуць у г.Добруш, Прыпяці каля в.Чэрнічы і г.Мазыр, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Ствіга у в.Кароцічы, Убарць у в.Чырвонабярэжжа і Пціч у в.1-я Слабодка.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 7,1ºС да 13ºС.
У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, на Сожы ў г.Слаўгарад вада ўвойдзе ў рэчышча.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў