Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
04.05.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 4 мая 2021 года

Па стане на 4 мая рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-21 см за суткі назіраецца на Заходняй Дзвіне, Віліі, Нёмане ў г.Стоўбцы, Дняпры ў г.Рэчыца, Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы каля г.Крычаў, некаторых іх прытоках і прытоках Заходняга Буга. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-22 см.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў каля в.Немяржа, Дняпры ў г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Сожы каля г.Слаўгарад, яго прытоку рацэ Іпуць у г.Добруш, Прыпяці каля в.Чэрнічы і г.Мазыр, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Сцьвіга у в.Короцічы, Убарць у в.Чырвонабярэжжа і Пціч у в.1-я Слабодка.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах панізілася і знаходзіцца ў межах ад 5,0ºС да 13ºС.
У бліжэйшыя суткі істотных змяненняў ва ўзровеннам і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў