Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
31.05.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 31 мая 2021 года

У мінулы перыяд (26-30 мая) на рэках краіны пераважаў спад узроўняў вады, у выніку чаго на Нёмане ў г.Гродна зноў пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а на Віліі ў в.Сцешыцы, прытоках Бярэзіны рэках Свіслач у в.Церабуты, Сушанка ў в.Суша і прытоку Прыпяці рацэ Сцтвіга ў в.Кароцічы вада ўвайшла ў рэчышча.
Па стане на 31 мая на рэках краіны амаль паўсюдна адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-22 см. Невялікі (1-8 см за суткі) рост узроўняў вады назіраецца на Нёмане ў г.Гродна, Сожы ў г.Гомель, большасці прытокаў Прыпяці і асобных прытоках Заходняга Буга. Вада знаходзіцца на пойме на Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, Прыпяці каля в.Чэрнічы, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Пціч у в.1-я Слабодка, прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў каля в.Нямержа і прытоках Сожа рэках Бесядзь каля в.Свяцілавічы і Іпуць ў г.Добруш.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 12ºС да 19ºС.
У бліжэйшую пяцідзёнку на большасці рэк спад узроўняў вады захаваецца, у выніку чаго на Дняпры ў г.Магілёў узровень вады дасягне небяспечнай нізкай адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту. На прытоках Прыпяці рэках Случ у в.Ленін і Пціч у в.1-я Слабодка вада ўвойдзе ў рэчышча.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў