Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
03.05.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 3 мая 2021 года

У цяперашні час рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў, назіраецца на Нёмане, Віліі, большым працягу Заходняй Дзвіны, асобных участках Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці, сутачная інтэнсіўнасць уздымаў узроўняў вады складае 1-13 см.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа, Дняпры ў г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Сожы ў г.Слаўгарад, яго прытоку рацэ Іпуць у г.Добруш, Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Сцвіга ў в.Кароцічы, Убарць у в.Краснабярэжжэ і Птичь у в.1-я Слабодка.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 7,0ºС да 14ºС.
У бліжэйшыя дні дажджлівае надвор'е будзе спрыяць захаванню росту ўзроўняў вады на большасці рэк краіны.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў