Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
25.01.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 студзеня 2021 года

У мінулы перыяд (21-24 студзеня) павышэнне тэмпературы паветра спрыяла таянню лёду на водных аб'ектах краіны, у лядовым покрыве павялічыліся прасторы з адкрытай воднай паверхняй. Ускрыўся прыток Віліі рака Вузлянка ў в.Вузла, цалкам ачысціўся ад ледзяных утварэнняў прыток Дняпра рака Дабысна у в.М.Рудня.
Па стане на 25 студзеня на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці адзначаецца ледастаў (таўшчынёй да 24 см) і ледастаў з палонкамі, лёд пацямнеў, з'явілася вада на лёдзе.
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Лукомскае, Дрывяты, Нарач і Чырвонае адзначаецца ледастаў таўшчынёй ад 16 см да 33 см, аднак структура лёду змянілася, пры перамяшчэнні па лёдзе неабходна выконваць асцярожнасць.
На Заходняй Дзвіне, Дняпры на ўчастку Ворша-Магілёў і Сожы ў г.Крычаў назіраецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-17 см за суткі. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Віліі, Бярэзіне і Прыпяці адзначаецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-18 см. На Віліі каля в.Сцешыцы, Бярэзіне ў г.Беразіно і яе прытоку рацэ Свіслач каля в.Церабуты ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
У бліжэйшыя дні будзе адбывацца далейшае таянне ледзянога покрыва, на большасці рэк будзе пераважаць рост узроўняў вады.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў