Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
25.11.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 лістапада 2021 года

У мінулы перыяд (20-24 лістапада) на рэках краіны пераважаў рост узроўняў вады ў сувязі з чым, на Дняпры ў г. Рэчыца і ў п.г.т. Лоеў ўзроўні вады перавысілі небяспечныя нізкія адзнакі. У выніку паніжэння тэмпературы паветра, на асобных прытоках Заходняй Дзвіны і Сожа адзначаліся кароткачасовыя ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе заберагоў і шугахода.
Па стане на 25 лістапада на рэках назіраецца ў асноўным рост узроўняў вады і іх роўны ход.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад.
Тэмпература вады панізілася і складае ў вадаёмах 2,8-3,6ºС, у рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа 0,2-3,0ºС, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Прыпяці 2,1-5,0ºС, Заходняга Буга 4 ,4-5,8 ºС.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Жлобін ўзровень вады перавысіць небяспечную нізкую адзнаку.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў