Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
02.02.2023

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 2 лютага 2023 года

 
У цяперашні час ледастаў з палонкамі і разводдзямі захоўваецца на Заходняй Дзвіне ў г.п. Сураж і аг. Ула, Дняпры на ўчастку Магілёў – Жлобін, Бярэзіне на ўчастку Бабруйск – Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў і некаторых іх прытоках. На азёрах і вадасховішчах адзначаецца ледастаў і ледастаў няпоўны. Пры руху па лёдзе варта выконваць тэхніку бяспекі!
На рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі, Заходняга Буга, Бярэзіны і Сожа назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-23 см, на рэках басейнаў Нёмана, Дняпра і Прыпяці пераважае рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-5 см за суткі. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.
Ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Бярэзіне ў г. Бабруйск, прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Палятухі, Прыпяці ў г. Петрыкаў і яе прытоку рацэ Пціч у в. Першая Слабодка. Узровень вады блізкі да небяспечнай высокай адзнакі на прытоку Прыпяці рацэ Случ у аг. Ленін. 
У асобных раёнах Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей назіраюцца затапленні рачнымі водамі.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні узроўняў вады, на прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Палятухі ўзровень вады апусціцца ніжэй небяспечнай высокай адзнакі. У лядовай абстаноўцы істотных змяненняў не адбудзецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў