Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
13.04.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 13 красавіка 2021 года

У мінулыя суткі на Прыпяці ў г.Петрыкаў узровень вады апусціўся ніжэй небяспечнай высокай адзнакі, а на прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Ляцягі ўзровень вады апусціўся ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.
Па стане на 13 красавіка рост узроўняў вады вясновай паводкі працягваецца на Дняпры на ўчастку выток - Рэчыца з інтэнсіўнасцю да 8 см за суткі. На астатніх рэках краіны назіраецца спад узроўняў вады і роўны іх ход.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства.
Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа, Дняпры ў г.Жлобін і г.Лоеў, Бярэзіне у г.Беразіно, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад, яго прытоках рэках Остэр у в.Ходунь, Праня ў в.Ляцягі, Бесядзь ў в.Свяцілавічы і Іпуць у г.Добруш, Прыпяці ў в.Чэрнічы, г.Петрыкаў, г.Мазыр і г.Нароўля, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Сцвіга ў в.Кароцічы, Убарць у в.Краснабярэжжэ і Пціч у в.1-я Слабодка.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 3,2 ºС да 11ºС.
У бліжэйшыя дні ўказаная вышэй гідралагічная абстаноўка істотна не зменіцца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў