Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
11.01.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 11 студзеня 2021 года

У мінулы перыяд (6-10 студзеня), у сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра, на водных аб'ектах краіны аднавіліся ледаўтваральныя працэсы.
Па стане на 11 студзеня ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе заберагаў і шугахода адзначаюцца на Сожы, большым працягу Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны і большасці іх прытокаў. Ледастаў і ледастаў з палонкамі назіраецца на Заходняй Дзвіне ў г.Сураж і в.Ула, яе прытоку рацэ Нача, а таксама на прытоку Сожа рацэ Бесядзь.
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Лукомскае і Дрывяты назіраецца ледзяное покрыва, аднак структура лёду неаднастайная, месцамі адзначаюцца палонкі, пры перамяшчэнні па лёдзе неабходна выконваць асцярожнасць. На азёрах Нарач і Чырвонае адзначаюцца забярэгі.
На рэках краіны назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю на большасці рэк 1-11 см за суткі, на Заходняй Дзвіне да 30 см за суткі. На прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач каля в.Церабуты ўзровень вады знаходзіцца вышэй адзнакі выхаду вады на пойму.
У найбліжэйшыя дні, у сувязі з захаваннем марознага надвор'я, ледаўтваральныя працэсы на водных аб'ектах краіны прадоўжацца. Ва ўзровеннам рэжыме рэк будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, месцамі рэзкія, у выніку зажораў лёду.


 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў