Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
11.10.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 11 кастрычніка 2021 года

У мінулы перыяд (6-10 кастрычніка) на рэках назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад.
У цяперашні час на рэках адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-7 см за суткі і роўны іх ход. На прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная ў г.Камянец і прытоку Сожа рацэ Бесядзь каля в.Свяцілавічы ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Сожы каля г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.
Тэмпература вады панізілася і складае ў рэках 3,0-11ºС, вадаёмах 7,0-9,6ºС.
У бліжэйшую пяцідзёнку на большасці рэк будзе назірацца спад узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Бабруйск пагоршацца ўмовы для працы рачнога транспарту, а на прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная ў г.Камянец узровень вады апусціцца ніжэй за адзнаку выхаду вады на пойму.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў