Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.09.2021

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 верасня 2021 года

Па стане на 10 верасня на рэках краіны назіраецца ў асноўным спад (1-9 см за суткі) узроўняў вады і роўны іх ход. На прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная ў г. Камянец ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне каля г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры каля г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне у г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы у г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады складае ў рэках 10-17ºС, вадаёмах 15-17ºС.
У бліжэйшыя дні істотных зменаў ва ўзровень і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца.




 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў